Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com
This free e-book was created with
Ourboox.com

Create your own amazing e-book!
It's simple and free.

Start now

Этнаграфічны куток

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "МАССОЛЯНСКИЙ ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС ЯСЛИ-САД-НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА" УЧИТЕЛЬ АНГЛИЙСКОГО ЯЗЫКА
  • Joined Sep 2017
  • Published Books 2
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

СПІС ЭКСПАНАТАЎ

ЭТНАГРАФІЧНАГА КУТКА

  1.  ЛЯМПА

  2. ВЫРАБЫ З САЛОМЫ

  3. ЧЫГУНОК

  4. ПРАС

  5. ВЕЯЛКА

  6. ПІЛА

  7. ПРАНІК

  8. ЗБАН

  9. СЕРП

  10. ШУФЕЛЬ

  11. КАЛАЎРОТ

  12. ВІЛКІ

  13. ЛАПЦІ

  14. ЛЫЖКІ

  15. АДЗЕННЕ

  16. ГРЭБЕНЬ

3
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

1.

Газавая лямпа,

сярэдзіна   ХХ ст.

Прыстасаванне, якое служыла для асвятлення

памяшкання.

У шкляную пасудзіну, напоўненую газай,

апускалі кнот, які запальвалі.

Каб лямпа лепш асвятляла пакой,

на яе накладалі спецыяльнае шкло.

Для гаспадарчых патрэбаў выкарыстоўвалі

лямпу з бляшанай пасудзінай для

газы і прыстасаваннем для пераносу.

5
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

2.

ВЫРАБЫ З САЛОМЫ

Здаўна на ўсёй Беларусі бытуюць разнастайныя вырабы, пляцёныя з лазы, саломы, чароту, каранёў. Асабліва шырока скарыстоўвалася для гэтых мэтаў салома. Здавалася б вельмі празаічны матэрыял. Тым не менш салома прыдатная для вырабу самых розных рэчаў, як гаспадарчага, так і мастацкага прызначэння. Часцей за ўсё з яе плялі самы розны посуд – ад маленькіх гарчыкаў і каробак да вялікіх у рост чалавека шыяноў і кублаў, куды можна насыпаць з паўтоны зерня ці мукі. Формы посуду простыя, але разнастайныя, цыліндрычныя, бочкападобныя, накшталт збанка і іншых.

Плялі такі посуд з саламяных жгутоў, якія укладвалі па спіралі і перапляталі лазовымі дубцамі. Такая тэхналогія пляцення называецца спіральным пляценнем. Прыгожая рытміка гарызантальных залацістых жгутоў саломы і вертыкальнага малюнка карычневай лазовай аплёткі – надае пэўнае мастацкае аблічча, хоць у народным побыце такі посуд меў чыста гаспадарчае прызначэнне і захоўваўся звычайна ў сенях, свірне, каморы. Як бачым практычная дасканаласць спалучаецца у гэтых вырабах з мастацкімі якасцямі.

 

7
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

3.

ЧЫГУН (ЧЫГУНОК)

Буйны сасуд, гаршчок з чыгуну, пазней таксама з алюмініевага сплаву, круглявай формы, для тушэння і варэння ў рускай печы. Асаблівасцю чыгуну з’яўляецца яго форма, якая паўтарае форму традыцыйнага глінянага пячнога гаршка. Чыгунок завужаны да нізу,  пашыраецца да верхняй часткі і зноў звужаецца да горла. Такая форма дазваляе ставіць чыгун у печ і даставаць яго з печы з дапамогай  ухватa.

9
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

4.

ПРАС

сярэдзіна   ХХ ст.

Прылада для прасавання тканых вырабаў. Прас

награвалі гарачым кавалкам жалеза (душой) або сыпалі

жар. Адтуліны зроблены ў выглядзе кола.

11
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

5.

Веялка

Да ХХ ст. беларусы шырока практыкавалі правейванне ручным спосабам з дапамогай простай ці спецыяльнай саўковай лапаты — ‘«шуфліка», «веялкі» з кароткай ручкай. Рабілі лапату з бярозы, асіны, альхі, ліпы. Веялі зерне звычайна ў гумне, на таку, седзячы на нізенькай лавачцы або стоячы на адным калені.

13
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

6.

ПІЛА

15
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

7.

ПРАНІК

Пляскаты драўляны брусок з ручкай.

Для таго, каб аддзяліць насенне ад сцебляў, іх білі невялікім драўляным валікам («пранік», «прач», «пральнік»).

17
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

8.

ГЛАДЫШ І ЗБАН

ХХ СТ.

ГЛАДЫШ. Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання

малака і іншых вадкіх прадуктаў. Выкананы ў тэхніцы

чорнаглянцавай керамікі.

Сярэдняга памеру, з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі,

звужаным горлам.

ЗБАН.Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання

малака і іншых вадкіх прадуктаў.

Сярэдняга памеру, з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам

 і вушкам-ручкай.

 

19
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

9.

СЕРП

сярэдзіна ХХ ст.

Прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта,

ячменю, пшаніцы, проса). Зроблены з жалеза, падоўжанай (авальнай) формы

21
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

10.

ШУФЕЛЬ

Прылада для зграбання зерня, мякіны, адкірвання снегу, смецця і г.д. Драўляны, з доўгім дзяржаннем, выдзеўбаны з цэльнага дрэва.

23
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

11.

КАЛАЎРОТ

канец ХІХ–пачатак ХХ стст

Прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах.

Тып калаўрота – ляжак. Рабочыя часткі: кола, педаль,

якой кола прыводзілася ў рух, прадзільны апарат (г.зн. шпулькі для намотвання пражы, злучанай шнурамі з

вялікім колам). Кола знаходзіцца збоку ад прадзільнага апарата.

25
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

12.

ВІЛКІ

Хатні бытавы (пячны)інвентар.Лакальная назва–ухваты.

Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае,

драўлянае цаўѐ. Служыць для падхвату гаршкоў

, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. Вілкі займаюць месца каля печы

ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром.

27
Этнаграфічны куток by СВЕТЛАНА ПОТАПЧИК - Ourboox.com

13.

ЛАПЦІ

Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліповага).

Лапці насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі акуратна агортвалі нагу

амаль да калена і сіметрычна фіксавалі аборкамі ці рамянямі (даўжынѐй да 3 м),

што прапускалі праз вушкі лапцяў.

.

29
This free e-book was created with
Ourboox.com

Create your own amazing e-book!
It's simple and free.

Start now

Ad Remove Ads [X]
Skip to content