
СПІС ЭКСПАНАТАЎ
ЭТНАГРАФІЧНАГА КУТКА
-
ЛЯМПА
-
ВЫРАБЫ З САЛОМЫ
-
ЧЫГУНОК
-
ПРАС
-
ВЕЯЛКА
-
ПІЛА
-
ПРАНІК
-
ЗБАН
-
СЕРП
-
ШУФЕЛЬ
-
КАЛАЎРОТ
-
ВІЛКІ
-
ЛАПЦІ
-
ЛЫЖКІ
-
АДЗЕННЕ
-
ГРЭБЕНЬ
3

1.
Газавая лямпа,
сярэдзіна ХХ ст.
Прыстасаванне, якое служыла для асвятлення
памяшкання.
У шкляную пасудзіну, напоўненую газай,
апускалі кнот, які запальвалі.
Каб лямпа лепш асвятляла пакой,
на яе накладалі спецыяльнае шкло.
Для гаспадарчых патрэбаў выкарыстоўвалі
лямпу з бляшанай пасудзінай для
газы і прыстасаваннем для пераносу.
5

2.
ВЫРАБЫ З САЛОМЫ
Здаўна на ўсёй Беларусі бытуюць разнастайныя вырабы, пляцёныя з лазы, саломы, чароту, каранёў. Асабліва шырока скарыстоўвалася для гэтых мэтаў салома. Здавалася б вельмі празаічны матэрыял. Тым не менш салома прыдатная для вырабу самых розных рэчаў, як гаспадарчага, так і мастацкага прызначэння. Часцей за ўсё з яе плялі самы розны посуд – ад маленькіх гарчыкаў і каробак да вялікіх у рост чалавека шыяноў і кублаў, куды можна насыпаць з паўтоны зерня ці мукі. Формы посуду простыя, але разнастайныя, цыліндрычныя, бочкападобныя, накшталт збанка і іншых.
Плялі такі посуд з саламяных жгутоў, якія укладвалі па спіралі і перапляталі лазовымі дубцамі. Такая тэхналогія пляцення называецца спіральным пляценнем. Прыгожая рытміка гарызантальных залацістых жгутоў саломы і вертыкальнага малюнка карычневай лазовай аплёткі – надае пэўнае мастацкае аблічча, хоць у народным побыце такі посуд меў чыста гаспадарчае прызначэнне і захоўваўся звычайна ў сенях, свірне, каморы. Як бачым практычная дасканаласць спалучаецца у гэтых вырабах з мастацкімі якасцямі.
7

3.
ЧЫГУН (ЧЫГУНОК)
Буйны сасуд, гаршчок з чыгуну, пазней таксама з алюмініевага сплаву, круглявай формы, для тушэння і варэння ў рускай печы. Асаблівасцю чыгуну з’яўляецца яго форма, якая паўтарае форму традыцыйнага глінянага пячнога гаршка. Чыгунок завужаны да нізу, пашыраецца да верхняй часткі і зноў звужаецца да горла. Такая форма дазваляе ставіць чыгун у печ і даставаць яго з печы з дапамогай ухватa.
9

4.
ПРАС
сярэдзіна ХХ ст.
Прылада для прасавання тканых вырабаў. Прас
награвалі гарачым кавалкам жалеза (душой) або сыпалі
жар. Адтуліны зроблены ў выглядзе кола.
11

5.
Веялка
Да ХХ ст. беларусы шырока практыкавалі правейванне ручным спосабам з дапамогай простай ці спецыяльнай саўковай лапаты — ‘«шуфліка», «веялкі» з кароткай ручкай. Рабілі лапату з бярозы, асіны, альхі, ліпы. Веялі зерне звычайна ў гумне, на таку, седзячы на нізенькай лавачцы або стоячы на адным калені.
13

6.
ПІЛА
15

7.
ПРАНІК
Пляскаты драўляны брусок з ручкай.
Для таго, каб аддзяліць насенне ад сцебляў, іх білі невялікім драўляным валікам («пранік», «прач», «пральнік»).
17

8.
ГЛАДЫШ І ЗБАН
ХХ СТ.
ГЛАДЫШ. Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання
малака і іншых вадкіх прадуктаў. Выкананы ў тэхніцы
чорнаглянцавай керамікі.
Сярэдняга памеру, з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі,
звужаным горлам.
ЗБАН.Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання
малака і іншых вадкіх прадуктаў.
Сярэдняга памеру, з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам
і вушкам-ручкай.
19

9.
СЕРП
сярэдзіна ХХ ст.
Прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта,
ячменю, пшаніцы, проса). Зроблены з жалеза, падоўжанай (авальнай) формы
21

10.
ШУФЕЛЬ
Прылада для зграбання зерня, мякіны, адкірвання снегу, смецця і г.д. Драўляны, з доўгім дзяржаннем, выдзеўбаны з цэльнага дрэва.
23

11.
КАЛАЎРОТ
канец ХІХ–пачатак ХХ стст
Прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах.
Тып калаўрота – ляжак. Рабочыя часткі: кола, педаль,
якой кола прыводзілася ў рух, прадзільны апарат (г.зн. шпулькі для намотвання пражы, злучанай шнурамі з
вялікім колам). Кола знаходзіцца збоку ад прадзільнага апарата.
25

12.
ВІЛКІ
Хатні бытавы (пячны)інвентар.Лакальная назва–ухваты.
Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае,
драўлянае цаўѐ. Служыць для падхвату гаршкоў
, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. Вілкі займаюць месца каля печы
ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром.
27

13.
ЛАПЦІ
Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліповага).
Лапці насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі акуратна агортвалі нагу
амаль да калена і сіметрычна фіксавалі аборкамі ці рамянямі (даўжынѐй да 3 м),
што прапускалі праз вушкі лапцяў.
.
29
Published: Oct 31, 2017
Latest Revision: Oct 31, 2017
Ourboox Unique Identifier: OB-378631
Copyright © 2017