У пошуках беларускіх настолак
This free e-book was created with
Ourboox.com

Create your own amazing e-book!
It's simple and free.

Start now

У пошуках беларускіх настолак

by

  • Joined Apr 2018
  • Published Books 25
Хто шукае, той знойдзе

 

У сваёй рабоце мы  зрабілі агляд настольных гульняў, распрацаваных i выпушчаных у Беларусі з 2010 года. Класіфікавалі іх па вобласці выкарыстання з указаннем прынцыпу гульні.

 

 

3

Камунікатыўныя гульні:

Настолка «Яшчарка» — гэта варыянт гульні «Кракадзіл», толькі  па-беларуску.  Складаецца з дзвюх калод («Прыметнікі» і «Назоўнікі») — усяго 200 складаных і не вельмі беларускіх слоў, а таксама дваццаці  пустых картак, куды можна ўпісаць свае словы. Задача гульнёўцаў паказаць выцягнутыя з калод словазлучэнні пры дапамозе жэстаў, рухаў і мімікі. Гуляць у «Яшчарку» можна кампаніямі ад трох чалавек. Гульня існуе ў друкаваным выглядзе і як мабільнае прыкладанне.

4
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

“Паўстанцы” –   першая беларуская настольная гульня, падчас якой  можна паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым) ці  простым беларусам і ўплываць на сыход паўстання. Гульня “Паўстанцы” пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных– права кожнага ўдзельніка. Можа браць удзел ад 6 да 20 чалавек. Гульня мае падабенства да знакамітай гульні “Мафія”.

6
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

“Разам!”гульня, пабудаваная на камунікацыі паміж людзьмі і загадванні-адгадванні словаў. У настолцы “Разам!” сабрана больш за 1 900 беларускіх словаў і назваў, а таксама больш за 200 імёнаў вядомых асоб нашай зямлі. Удзельнікі павінны растлумачыць адзін аднаму на беларускай мове слова, якое выпала на картцы, не называючы яго. За хвіліну неабходна адгадаць як мага больш словаў. У гэтую настолку можна гуляць кампаніямі ад 4 чалавек і болей.

8
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

“Прастол Вялікага княства Літоўскага”   – дадзеная настолка прызначана не толькі для радасці і забавы, а яшчэ  дае магчымасць асвяжаць і набываць новыя гістарычныя веды пра родны край. Гэта сучасная настольная гульня з элементамі дапоўненай рэальнасці. Для гульні спатрэбіцца хаця б адзін смартфон: змагацца трэба, адказваючы на пытанні ў спецыяльным android-дадатку на тэлефоне ці планшэце. Падчас гульні вы можаце стаць адным з вялікіх літоўскіх князёў Міндоўгам, Гедымінам, Ягайлам ці Вітаўтам. Карты  маюць іх выявы і кароткую біяграфію. На гульнёвае поле нанесена мапа ВКЛ з адзначанымі тэрытарыяльнымі часткамі. Такім чынам, кожны кампанент гульні накіраваны на адукацыйны працэс. Варта адназначыць, што гульня выраблена з якасных і экалагічных матэрыялаў.

Пра ход гульні ў правілах можна прачытаць наступную інфармацыю, якая стане найлепшай рэкламай:

  • Вы прымерыце на сябе ролі славутых вялікіх князёў;
  • На карце ВКЛ размешчаны 14 земляў – вам патрэбна кантраляваць як мага больш;
  • Захоплівайце землі супернікаў і бараніце права на ўладу на сваіх землях;
  • Удалая стратэгія і размеркаванне рэсурсаў дапамогуць абысці супернікаў;
  • Змагайцеся, адказваючы на пытанні;
  • Ад 2 да 4 удзельнікаў адначасова;
  • Для таго, каб гуляць, дастаткова мець адзін android-смартфон на ўсіх, пытанні ў прыкладанні пастаянна мяняюцца;
  • Гульня будзе карысная дзецям і дарослым любога ўзросту.

Самая галоўная функцыя гэтай настолкі, на нашу думку, даваць веды і падахвочваць жаданне гэтыя веды атрымліваць.

10
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

13

Настолка “Мова” –  гэта, перш за ўсё, адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне умоваў для моўнай практыкі. Адначасова гульня – гэта спаборніцтва   за тытул лепшага мовазнаўцы. Гульня зойме  ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек – і ў выніку дапаможа палепшыць  слоўнікавы запас.

14
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

17

Для маленькіх беларусаў выдадзеныя тры серыі гульні «Мова. Буслік»: горад, жывёльны свет і дом. Яны пазнаёмяць дзяцей са светам роднай мовы, а разнастайныя варыянты правілаў робяць гульню даступнай для дзяцей ад 3 да 10 гадоў.

18
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

“Казачнік”гульня, у  якой трэба прыдумляць асацыяцыі да незвычайных малюнкаў са скрынкі. Гульня складаецца з правілаў, гульнявога поля, 36 жэтонаў для галасавання, шасці фігурак, калоды з 72 картак з рознымі арыгінальнымі малюнкамі сучасных беларускіх мастакоў. Колькасць гульцоў: 3—6. Працягласць адной гульні: 30-40 хвілін. Неабходныя ўменні: здольнасць аналізаваць, інтуіцыя, кемлівасць, фантазія.

20
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

23

“Гаспадар цмокаў”  Ужо ніхто не памятае, што першым чалавек прыручыў не сабаку, не ката, не каня — першым быў цмок. Ён дапамагаў чалавеку здабываць ежу і ахоўваў свайго гаспадара. А найбольшай пашанай у той час лічыўся той, хто валодаў пяццю цмокамі. Каб іх прыручыць, трэба быць хуткім, уважлівым і кемлівым. У гэтай гульні  трэба прыручаць гарэзлівых цмокаў і разам з імі ахоўваць свае землі ад шкоднікаў. «Гаспадар цмокаў» стала першай беларускай настолкай, якая трапіла на міжнародны рынак: правілы гульні надрукаваныя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Таму амаль па ўсёй планеце можна прыручаць беларускіх цмокаў

24
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

 “Вежа”удзельнікі па чарзе дастаюць блокі з выбудаванай вежы і кладуць іх наверх. Пры гэтым вежа становіцца вышэйшай і ўсё больш няўстойлівай. Мэта гульні: не дапусціць падзення вежы. Гульня на выпрацоўку каардынацыі рухаў і захавання цярпення. Прынцып гульні запазычаны ў настолкі «Jenga». Беларускамоўная толькі назва і айчынны вытворца.

26
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

29

“На трох кітах”у настольнай гульні «На трох кітах» гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў – драўляных брускоў, дыскаў і шайбачак. Парадак размяшчэння дэталяў вызначыць лёс – шасцігранны кубік.  Колькасць удзельнікаў: 1-6, час адной партыі: 10-15 хв., агульны час гульні не абмежаваны.

30
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

33

“Дойліды”драўляны балансёр.  Дойлідства ў старажытныя часы было вельмі прэстыжнай прафесіяй. Велічныя касцёлы і палацы, высокія вежы і гмахі, трывалыя сцены і масты – ўсё гэта будавалі таленавітыя рукі і кемлівы розум. Удзельнікам гульні таксама давядзецца стаць маладым дойлідам і пабудаваць самы прыгожы будынак. Але цяжкасць у тым, што  палац будзе стаяць на не вельмі ўстойлівым месцы, а  канкурэнты будуць ствараць  шматлікія перашкоды. “Дойліды” –  гэта настольныя гульня, дзе вам давядзецца выстаўляць на хісткую паўсферу дэталі рознай формы і памеру так, каб драўляная канструкцыя не перакулілася. Правілы простыя, але тут не перакуліць — не галоўнае: перамагае той гулец, які выставіў апошнюю дэталь.

34
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

“1514” выпуск гульні быў прымеркаваны да 500-годдзя Аршанскай бітвы. Гульнёвае поле узнаўляе карту мясцовасці вакол ракі Крапіўна, на якой 8 верасня 1514 года адбылася бітва. Як пішуць вытворцы, у гульнёвы набор уваходзіць пах пораху і пажаданне перамогі. Удзельнікі гуляюць за ліцвінскае або за маскоўскае войска з дапамогай фігурак пяхоты, кавалерыі і артылерыі. Кідок кубіка вызначае глыбіню прасоўвання войскаў, а таксама зыход бою паміж удзельнікамі. Мэта гульні: выйграць бітву, прывёўшы сваё войска ў лагер праціўніка.

36

37

 

“Цемраборцы” – стратэгічная картачная дуэльная гульня. Персанажы – цёмныя магі, людзі і дзеці лесу. Гульня разлічана на двух чалавек, але можна гуляць у яе і ўтрох.  Аўтар Ілья Бутаў, распрацоўваючы настолку, гутарыў з гісторыкамі, фалькларыстамі і супрацоўнікамі  Акадэміі Навук, вывучаў тэму зніклых старажытных беларускіх гарадоў. “Цераборцы”  спадабаюцца тым гульнёўцам, якія  любяць беларускія народныя казкі, легенды і гісторыю. Засмучае толькі адзін факт: мова гульні руская

38
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

“Багач”  З 30-х гадоў 20 стагоддзя эканамічныя гульні сталі найбольш папулярнымі настолкамі ва ўсім свеце. Беларускім аналагам гульні “Манаполія” з’яўляецца настолка “Багач”. Гэта беларуская эканамічна-гістарычная настольная гульня, дзея ў якой адбываецца напачатку ХІХ ст. у горадзе Мінску. Падчас гульні Мінск воляю лёсу становіцца сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за «найсмачнейшыя» кавалкі горада. Настолка навучыць фінансавай грамаце і правільнаму размеркаванню грошай на выдаткі, пакажа, якім быў горад Мінск у мінулых стагоддзях.

40
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

43

 

“Flixa“ Адзін з самых паспяховых беларускіх праектаў гульнёвай індустрыі. Эканамічная стратэгічная гульня, якая развівае мысленне і логіку. Дазваляе павысіць фінансавую дасведчанасць, знаёміць з прынцыпамі функцыянавання рынку і бізнесу, трэніруе навыкі перамоў.  Гульня адобрана Нацыянальным банкам РБ і Міністэрствам Адукацыі РБ. Па гульні праводзяцца чэмпіянаты, у тым ліку і за межамі Беларусі. Маецца англамоўная версія гульні

44
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

ІНТЭРНЭТ-КРАМЫ

gulnya.shop.by

www.prastora.by

www.knihi.by

www.igromaster.by

www.symbal.by

www.kramakubik.by

 

КРАМЫ

Этнацэнтр «РАГНА» (Мінск, вуліца Караля, 22)

Кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск, праспект Незалежнасці, 37а)

ГЦ “Няміга 3” (Мінск, вуліца Няміга, 3, павільён 88)

Крама-клуб “Кубік” (Гродна, вуліца Вялікая Троіцкая, 14)

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (Нясвіж, вуліца Ленінская, 19)

 

 

47
У пошуках беларускіх настолак by Irina - Ourboox.com

Вучымся гуляючы!

49
This free e-book was created with
Ourboox.com

Create your own amazing e-book!
It's simple and free.

Start now

Ad Remove Ads [X]
Skip to content